Гануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля
расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка
раіць сыну «падвучыцца боты шыць» ці ехаць у вёску, «дзе столькі
некранутага поля ляжыць». Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта
далікатны, не цягне яго ні да «чорнай работы, ні да зямлі». Баіцца, каб
на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць.